Ляжу, маўчу ў пякельнай адзіноце,
А ў сэрцы ноты: цяжкія ў дрыгоце,
Пяюць аб тым, што, хіба, ўжо ня будзе...
Пачуйце, людзі!
Пачуйце, колькі у паветры нотаў!
Ад ўсіх істотаў - вальсы адзінотаў.
А вы ня чуеце, капаючыся ў брудзе...
Пачуйце, людзі!
А ў сэрцы ноты: цяжкія ў дрыгоце,
Пяюць аб тым, што, хіба, ўжо ня будзе...
Пачуйце, людзі!
Пачуйце, колькі у паветры нотаў!
Ад ўсіх істотаў - вальсы адзінотаў.
А вы ня чуеце, капаючыся ў брудзе...
Пачуйце, людзі!