[i] Міф аб 8 шклянках вады ў дзень
Навіны
Чалавечы арганізм з'яўляецца ў большай ступені самарэгулявальнай сiстэмай, апяруючы пачуццямі смагі, голаду і насычэння ў залежнасці ад патрэбаў.
Даследчанне з дапамогай fMRI (функцыянальнай магнітна-рэзананснай тамаграфіi) дазволіла выявіць [1], што неабходны мінімум спажывання вады ў поўнай меры рэгулюецца нашым мозгам (не разглядаючы псіха-фізіялагічныя прычыны парушэння осмарэгуляцыi) на аснове рэгуляцыі дробнай маторыкі. Дэгідратацыя арганізма і павышэнне ўтрымання натрыю ў плазме крыві выклікае тое самае пачуццё смагі (высокая гіперасмалярнасць плазмы крыві зводзіць арганізм у гіперактыўны стан для пошуку вады і нівелявання пагрозы арганізму). Залішняя регідратацыя (перанасычанне арганізма вадой) можа прывесці да сур'ёзных неўралагічных парушэнняў, курчаў і нават смерці ад ацёку мозгу [2].
Пры спажыванні вады адбываецца актывацыя розных участкаў галаўнога мозгу (у першаснай маторнай кары, прэфрантальнай кары, задняй цемянной кары, паласатым целе і таламусе). Намаганні дзеля глытання былі суаднесены з актыўнасцю ў правай прэфрантальнай кары мозгу [1]: трохразовае павелічэнне намаганняў для спрацоўвання глытальнага рэфлексу пры яе дадатковай актывізацыі пасля насычэння вадой.
Дарэчы, базавай функцыяй прэфрантальнай кары з'яўляецца мэта-ўказуючае кіраванне кагнітыўнай (разумовыя працэсы) і маторнай актыўнасцю [3]. Пры гэтым, дарсальная (задняя паверхня) прэфрантальная кара адказна за кароткачасовую памяць і маторыку, вентральная (пярэдняя паверхня) - за эмоцыі [4]. Згодна з даследаваннямі [5], падвышаная актыўнасць левай прэфрантальнай зоны карэлюе з больш высокім ўзроўнем спакою і падтрымлівае выпрацаваную чалавекам стратэгію; у той час як актыўнасць правай прэфрантальнай кары мае супрацьлеглы эфект.
Прынамсі, людзі з высокай актыўнасцю ў правай лобнай частке мозгу больш схільныя да ўплыву звонку, што актыўна выкарыстоўваецца медыя-індустрыяй ў рэкламных мэтах. Аднак, у дачыненні да спажывання вады, актыўнасць дадзенай зоны выклікана актывізацыяй блакіратару глытальнага рэфлексу [1]: чым больш спрабуеце уліць у сябе вады, тым складаней яе праглынуць.
Не прымушайце сябе піць больш, чым хочацца на самай справе. Прыслухоўвайцесь выключна да нарад ўласнай мозгу і будзьце здаровы.
Спасылкі:
1. Pascal Saker "Overdrinking, swallowing inhibition, and regional brain responses prior to swallowing", 2016
DOI: 10.1073/pnas.1613929113
2. Дедов И.И. "Эндокринология", 2013
ISBN: 978-5-9704-2471-1
3. Miller EK "The prefrontal cortex: categories, concepts and cognition", 2002
DOI: 10.1098/rstb.2002.1099
4. Goldman-Rakic PC "Topography of cognition: parallel distributed networks in primate association cortex", 1988
DOI: 10.1146/annurev.ne.11.030188.001033
5. Amy Eva Alberts Warren "Thriving and Spirituality Among Youth: Research Perspectives and Future", 2011
ISBN: 978-0-470-94830-9