Творчы партал «Terra Ad Caelum»
Форум / Служба падтрымкі
Навіны

 

Дзень Роднай Мовы

Навіны

FieryCat: 21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.
адзначаецца, года, роднай, Міжнародны, дзень

 

2021-02-20 23:17:06 FieryCat
Зь легэндаў i казак былых пакаленьняў,

З калосься цяжкога жытоў і пшанiц,

З сузор'яў i сонечных цёплых праменьняў,

З грымучага зьзяньня бурлiвых крынiц.

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

I з гора, i з радасьцi, i з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Сьвятынi народа, бясьсьмерця яго, –

Ты выткана, дзiўная родная мова.



Няма на зямлi таго шчасьця i гора,

Якога б ты нам перадаць не магла.

Няма такiх нэтраў, глыбокага мора

I гор, празь якiя б ты не правяла

Мяне на радзiму, туды, дзе сягоньня

Стаiць акрываўлены вораг зь пятлёй

Над спаленай хатай, над родным загонам,

Над будучыняй і над песьняй маёй, –

Над тым, што было і што век будзе вольным.



Народ пранясе цябе, родная мова,

Сьвятлом незгасальным у сэрцы сваiм

Празь цемру і горы змаганьняў суровых.

Калi ж ападзе і разьвеецца дым

I нiвы васкросшыя закаласяцца, –

Iзноў прашумiш ты вясновым дажджом,

Iзноў зазьвiнiш ты у кожнай у хаце,

Цымбалам дасi iх сярэбраны гром

I вусны расквецiш усьмешкай дзiцяцi.


Верш "Родная мова", 1943 г. - Максім Танк

Доступ да камэнтавання: Доступ абмежаваны